Вы здесь

Шляхам на Сатыё

Шляхам на Сатыё
Зміцер Жызнеўскі
Беларусь
Часопiс Макулатура

- Да Сатыё падвязеце, калі Вам будзе зручна?
- Сядай. – Ён махае рукой, перакідвае на заднюю сядушку зялёную куртку.
Яна асцярожна прыкрывае дзверы, кладзе на калені джынсавы заплечнік, шырока ўсміхаецца белымі зубкамі і працягвае руку для поціску.
- Хелена, – пшанічная пасма валасоў рассыпаецца па выразна акрэсленым падбародку. Белыя гетры, клецістая спадніца.
Доўга яе шукаў.
- Віктор, – ён паціскае яе гнуткую далонь, усміхаецца ў адказ і цісьне на гашэтку. Здараецца, цэлы тыдзень, круцішся каля з'езду на трасу, шукаеш, але дарэмна: усе парамі ці ўтрох, едуць стопам на выходныя дахаты. А мне патрэбен адмысловы тып, такая, як яна. Лёгкая, светлая, нязмушаная, чарлідар з выдатнай паспяховасцю.
Дарога танчыць гарачым асфальтам, цягнецца стужкай за гарызонт.
Хелена папраўляе заплечнік. Заўважыўшы погляд на сваіх ножках, абцягвае ніжэй спадніцу. Ножкі – гэта перш за ўсё! Скура празрыстая, з блакітнымі прытокамі вен.
- Дахаты едзеш? - запытваецца Віктор.
- Да бацькоў у Сатыё, - нязмушана адказвае Хелена і высоўвае руку ў акно. Вецер раздзімае валасы, здаецца, яны напаўняюць ўсю прастору. Хелена гуляе далонню, імітуе скачкі дэльфіна.
- А ў Сатыё табе што трэба?
- Там мама працуе.
- Вось яно што, - Віктор абцірае лоб, цёмныя завіткі валасоў змакрэлі, па патыліцы да клецістага каўнерыка з фланэлі сцякае кропля поту. - А то там няма жылых будынкаў. - Ён усміхаецца, мімаходам чапляе Хелену позіркамі.
- У даследчую асацыяцыю псіхіятраў, - прыбраўшы валасы вольнай рукой, Хелена крыху спаўзае з сядушкі і прыхінаецца скронню да дзвярэй. Побач, а пасля ў люстэрку задняга выгляду, – станцыя па вытворчасці кухарскай солі. Аднатонныя краявіды ды соннае запаўдзённае сонца.
Віктор дастае пакамячаную цыгарэту, жэстам запытваецца дазволу запаліць, - Хелена ўхваляе кіўком. Трохі памарудзіўшы, расшпільвае заплечнік, дастае касметычку з намаляванымі на ёй героямі коміксаў. Дым вырываецца ў адкрытае акно, Віктор заціскае цыгарэту паміж пальцаў, кладзе далонь на руль.
- Будзеш? - Хелена працягвае ладна згорнуты касяк.
- Нее, - махае цыгарэтай Віктор, - горача, вады няма, можа крыху пазней.
- Дай запальнічку. - Хелена паказвае тонкім пальчыкам на панэль, пасля глыбока зацягваецца. Дым забіваецца ў поры адзежы, зліваецца з вільготнымі кроплямі парфумы “Масакі”. Дапаліўшы да сярэдзіны, працягваеа касяк Віктору.
“Больш зачароўвае нават не яна сама, а сінэргія яе мяккага напору, віхлістая дарога і нібы трохгадзінная атмасфэра прыбярэжнй вандроўкі”, – думае Віктор.
 - Ды кінь ты, заедзем па дарозе ў кафэ. - Віктор усміхаецца, расшпільвае верхні гузік клецістай кашулі. На срэбным ланцужку боўтаецца сталёвы кулончык. Хуценька адчапляе яго. Заўважыўшы цікаўнасць на твары Хелены, нагінаецца і адчыняе сховак, дасте невялікае сколатае люстэрка. - Трохі кокі, сеньярыта?!
- Ух-хуў! - Праз секунду надзьмутасць Хелены выбухае добразычлівасцю і ветлівасцю, дзяўчына тупае нагамі і круціць галавой.
- Горача ж, кажу, - дырыжуе Віктор, склаўшы разам ўказальны і вялікі палец, - толькі кокі, ну ці касяк з кокі, гэта выдатна ахалодзіць у гэтую спёку.
Хелена раздушвае два невялікіх шарыка, збірае кулончык у трубачку. Удыхае. Працягвае Віктору. Машыну падкідвае на выбоіне, Віктор упіраецца ў руль каленам. Удыхае. Твар маментальна дранцвее, прыемны холад расчосвае валасы да самай патыліцы, нібы пальцы выбітнага цырульніка. Зацягваецца касяком з рук Хелены.
У выходныя Віктор прачынаецца рана, апранае свежую бялізну, заўсёды чыстую клецістую кашулю, джынсы, расчэсвае кучары, нацягвае кепку і сядае за руль. Ён называе сябе шопліфтэрам, ці лайфліфтэрам, як калі.
Дом застаўся ў спадчыну ад бацькі, некалі ўдалага, а зараз мёртвага фермера. Пабудаваны да 20-х, не прызнае эканоміі і ўвесь час патрабуе сродкі на сваё класічнае апакаванне. Але Віктору пляваць, начуе ён у ім зрэдку, жыве пераважна на заднім двары ў майстэрні, дзе вырабляе на замову валізкі для музычных інструмэнтаў. Трохі грошай з арандатараў зямлі, трохі з валізак, максімум дзве замовы ў тыдзень. На рэчывы, выпіўку і пару бакаў бензіну. І нават бухі сусед - стары кансерватар, які з раніцы да вечара сядзіць на ганку з дубальтоўкай у ног – не напружвае.
- Гэй! Не заліпай, Віктор! Ты ўжо дзве кавярні прапусціў, - бліскае вачыма Хелена, прыпадняўшы сонечныя акуляры. Віктор збочвае да запраўкі, паркуецца побач з кафэ. Жалюзі напаўспушчаны, на ўсю працуе тэлевізар. Некалькі мужыкоў - уздутае пуза, паверх кашуля - расплываюцца па барнай стойцы. Спакуслівы прагарклы подых ільсняных твараў. Яны сядаюць ля акна насупраць адзін аднаго. Афіцыянтка прыносіць заварнік кавы і два кавалка чакаладнага пірага.
- Яшчэ? - цікавіцца Віктор, перабірая ў пальцах пакуначак.
- Мг, - Хелена усміхаецца. Яе крэмавыя вусны сціскаюцца, Хелена перажоўвае пірог, аблізвае пальцы. Раздушыўшы вялізны камяк на стале паміж талеркамі, кожны роіць па ўдыху. Зверху кава.
- Выдатна! - Шэпча Хелена, шморгая носам!
- Выдатны чарлідар, - пацірая рукі, шыпіць Віктор.
Два глытка кавы, дробязь за пірог і гарачы напой. Дзве колы з сабой.
- Нам, пэўна, трэба ісці? - абапёршыся на спінку канапы, Хелена выплывае з-за століка. Яна скрыжвае каленкі, яе правая нага блытае левую. Непаслухмяныя дзверы збіваюць раўнавагу.
Вочы мярцвеюць, павекі склейваюцца, і чорная прастора з пульсуючымі зорамі змяняе карціну свету. Ізаляцыя без гарызонту. Мы ўдыхаем музыку Балівіі. Я замініраваны. Адзін неасцярожны крок, падкос нагі, шальны камень пад ступню, - і ўсё падарвецца, рассыплецца квяцістымі шарамі сонца.
- Да мы ў дупу абдаўбліся, - няздатна ўсміхаецца Хелена! - Мне трэба ў прыбіральню, хачу пісаць, я хуценька.
Віктор абапіраецца а капот. Адчыняе заднюю дзвер, намацвае пад сядушкай поляроід.
- Сёння я, мабыць, лайфліфтэр: узяў - вярнуў, - крэкча, завальваецца на бок, мармыча Віктор.
- Скраў, вярнуў. Дакладней, скраў - сфатаграфаваў - аддаў, дакладней, скраў – сфатаграфаваў -сцапалі! Спакушаны спакуснік. Трэба ж!
Хелена, спрабуе адчыніць дзверы ў салон аўтамабіля, узбуджаная чырвань пульсуе на яе шчоках павуціннем капіляраў, пальцы падламваюцца ад тугой ручкі.
- Пачакай я зараз зраблю здымак. - Выбліск шчыпле вочы, асляпляе, - і яшчэ раз.
Хелена адкідвае галаву назад, абапіраецца а капот, усміхаецца, потым цягне Віктора за рукаў, і поруч самай мочкі распаляецца:
- Трахнеш мяне? Наўпрост, вось тут.
Віктор, папраўляе кепку, зашчыплівае непадатлівы гузік кашулі:
- Ды я ж рыба, калі толькі пальцам, - смяецца Віктор.
- А я б цябе трахнула, прама ў гэты зад, - Хелена падцягвае да сябе Віктора за пятліцу джынс, - ў гэтую тваю дупу, вялікім, велізарным дылда! Яе пах вышмараваў сухую глытку.
- Трэба было спыніцца на адным шарыку кокі, сеньярыта!
Віктор аблізвае яе шыю. Адчыняе дзверы і сядае за руль. Хелена валіцца побач і ўключае радыё. Какетліва выпускае дым свежазгорнутага касяка ў твар Віктора, крыўляецца, разглядае сябе на фатаздымках.
- Ты заўсёды ездзіш адна? - Пытаецца Віктор, павольна ўздымая спадніцу Хелены.
- Не, - адказвае, - толькі выпадкова з кімсці. Палюю, - смяяецца выгібае спіну і прыціскае мацней яго далонь да сябе. Віктор уздрыгвае ад здзіўлення.
- І на каго палюеш?
- Ды так, - знарочыста сур'ёзна, - на ўсялякіх Віктораў.
Яны паварочваюць з трасы на ўказальніку - "Сатыё - тры кіламетры". Сонца паварочвае ў процілеглы бок і хутка коціцца за гарызонт.
- Можа падвезці да хаты?
З-за гары падаецца закутаная рабіцай тэрыторыя асацыяцыі са шматлікімі карпусамі. Галоўны будынак, з дзясяткамі паверхаў угару, акружаны паркам і мудрагеліста - абстрактнымі скульптурамі. За асацыяцыяй ў некалькіх кіламетрах пачынаецца навуковае мястэчка, так яго звала Хелена. Яе бацькі пераехалі, пасля таго, як атрымалі тут працу.
- Спыні на ўездзе. - Хелена, бярэ заплечнік і зачыняе дзверы. Потым напалову пралезае ў акно і кладзе на панэль здымак з нумарам свайго тэлефона.
- Гэй, - клікае яе Віктор, - ці ўбачымся мы яшчэ, бо ты магла б і не даехаць, але сёння я іншы! Бяру і вяртаю!
Хелена, азіраецца:
- Ты таксама мог - бы не даехаць, бо я не вяртаю!
***
У Віктора была дзяўчына Мары. Жыла каля года ў пакоі яго маці. Перыядычна знікала і зноў з’яўлялася. Віктор моцна хваляваўся, нават, праца не спыняла карагод думак. Калі Мары адсутнічала больш двух дзён, то Віктор выпраўляўся ў рандэву па прылеглых барах.
Абавязкова ў адным з іх, за ліпкім столікам з пустым куфлем, у асяроддзі ці без, ужо спіць ці спрабуе вымяняць у бармэна віскі за мінэт, завісае Мары. У той раз Віктор не змог яе адпусціць. Зараз яна заўсёды чакае яго, сагравае, а дакладней, астуджае кароткімі хвілінамі некрафіліі перад сном, пасля вяртаецца ў свой новы пакой са сталай вільготнасцю і тэмпературай - 18 С.
- "Side-by-side" - вялізная серабрыстая лядоўня, падобная на двухстворкавую шафу. “Захавае вашыя прадукты заўсёды свежымі!” - Кажа рэклама. Адзіная буйная рэч, набытая Вікторам.
- Адзіная буйная рэч, набытая мной! - Віктор раскідвае рукі па баках, хіліць галаву, чакае авацый.
***
Заглушыўшы рухавік Віктор спыніўся ля галоўнага ўваходу ў асацыяцыю:
“Медыцынскія паслугі, неўралагічная, псіхатэрапеўтычная, посттраўматычная псіхіятрыя, абсэссія, апантанасць, і бла, бла, бла”. Наступны радок, - набор добраахвотнікаў на эксперымент Мілгрэма, запіс з 16 00 - 22 00. Аплата гатоўкай.
- Гатоўка, як раз і не перашкодзіла б.
Віктор прыгладзіў вільготныя валасы і зайшоў унутр. На рэсэпшене мілавідная пухленькая дзяўчына працягнула анкету з дзесятак лістоў, ўсміхнулася і падала асадку. Лісты шчыльна ўсеяныя дробненькімі радкамі пытанняў, незлічонымі пропускамі для асабістага запаўнення і маналітам дамовы ў канцы.
“З какаінам прасцей”, - сцепануўся Віктор.
На бэйдже імя малодшай супрацоўніцы Мадлен.
- Мадлен. Якое незвычайнае имя для гэтых мейсц. Вы немка? - пачаў Віктор. Злавіўшы яе позірк, дакрануўся да падбародка. - Und was sucht die schöne Frau in der Wüste? (І што Фраў шукае ў гэтай глухамені?) - Мадлен збянтэжана расчырванелася, але рукі не адпіхнула. - Ммгг, - пацягнуў Віктор, з цябе партрэты б пісаць, а ты анкеты раздаеш. Не, не, прашу, яшчэ хвілінку не адводзь вачэй. - Віктор асцярожна дастаў пакуначак з рэшткамі парашка, і ледзь прыкметна ўклаў ёй у далонь. - У мяне свая студыя, тут непадалёк, так што, калі будзе жаданне …
Вытрымаў паўзу. Мадлен разгублена ўсміхнулася, сутаргава сціснула пакет і сунула яго пад стол.
- Гэта кокі, - прашаптаў Віктор,- не бульварны крэк, усё натуральнае. - А што да гэтых анкет, - паморшчыўся, раздражняльна патрос паперамі і на секунду спыніўся, - карацей, Віктор маё імя, - выдыхнуў і працягнуў пасведчанне кіроўцы.
- Гэтага дастаткова, - лыпая кароткімі вейкамі, мякка адказвае Мадлен. Дзяўчына хутка перапісала дадзеныя і падала нумарок з лічбай “7”. - У пятніцу а адзінаццатай.
 - Грацыас Мадлен!
Кепка прыціснула валасы, зачыніліся дзверы, па радыё чыл, наперадзе ноч.
“Скраў - сфатаграфаваў- вярнуў”. – З гэтымі думкамі Віктор прыпаркаваўся ля бара . Купіў піва. Усеўся за стойкай. Хутка поўнач, раз'юшаныя мужычкі, футбольны матч. Ускраіна, заўсёды шчымлівая, захапляльная, не далёкая і не шумная. Кокі адпусціў, нарынула ўзбуджаннасць. Усе сяброўкі заняты пахамі ротаў спадарожнікаў, спадарожнікі занятыя струменнямі пота, пот заняты астуджэннем бліскучай скуры, цячэ з яе чорных пор. Душна, як у страўніку сталасці. Палажыў грошы і выйшаў. Запаліў. Святло фар агаліла радзяляльныя палосы. Фота Хелены з нумарам яе тэлефона. Наступны бар - тая ж карціна, за ім наступны, і яшчэ адзін. - Не ўдалы сёння дзень для палявання.
Матэль "Morte", з паў запаленай шыльдай "Mo t " . Пасварыўшаяся парачка на ўваходзе, не мясцовыя. Ён садае за руль, выкідвае яе рэчы з салона, паднімае коламі пыл і ўцякае чырванымі кропкамі габарытаў. Яна імкліва ідзе ў бар. - Тое, што трэба. - Віктор падбірае тарэбку, тэлефон, нататнік, гаманец, дастае траціну купюр, астатнія знаходкі праз паўгадзіны кладзе перад дзяўчынай на стол. На ёй шэрая сукенка, злёгку падрана на зашпільцы. Яна ладна набралася. Вар'яцкі шчаслівая:
- Ведаеш, ён такі мярзотны! - разплываецца яна. Слёзы прадзіраюць туш, пакідаюць разоры на шчоках, памада з'едзена, на вуснах усхліпы, ў кутках рота хуста. Я ведаю, што яе ўзбадзёрыць.
Распродаж у бармэна, шэпчу яму на вуха:
- Паўграма вітаміна за дзясятку зробіш?
Бармэн ківае, падае ад чацвёртага нумара атверач, пад ім пакунак. Па тэлевізіі бязгучны футбол. Вяртаюся, садаю побач. Ёй дваццаць два, яна шалее па джазе. Вітамін, ці ўсё ж алкаголь? Пэўна алкаголь.
- І даме прадублюй, гарэлка і махіто, – кідае з-за спіны Віктор.
- Ён нібы выціскае з мяне безвыходнасць, - кажа яна, - тую пустэчу, якую я дарэмна спрабую запоўніць ілюзіямі і бухлом, разумееш?
Яна абдымае мяне за талію і скубе за ягадзіцу. У запале скінута шмаццё. Скраў - сфатаграфаваў-вярнуў.
- Я хутка!
Паляроід на задняй сядушцы, на панэлі здымак Хелены.
Вада з крана рассыпаецца аб цвердзь фаянса мыйніка. Трохі ружовага зелля, лёгкая гаркота ў роце. Галоўнае не чхнуць. У збляклым люстэрку мае жоўтыя зубы, чорная кучара валасоў, два зрэнкі з адлюстраваннем твару і маналог вар'яцкім харагодам: "Павінна існаваць лакалізацыя зон эмацыйнага спазнання. Горад, які лунае там, дзе вочы прагнуць урачыстай пустэчы, містэрыі, зрушанай палярнасці, дзе канкурэнцыя памерла, роўна, як і абмен у сімвалічнай карысці!"
***
Раніцы чакаць не стаў. У кішэні чатыры фатаграфіі аголенай аматаркі джаза. Ляжыць у нумары са сваім прыпухлым азадкам ад маларухомага ладу жыцця.
Хутка ўстане сонца. Усё той жа недаразвіты сусед, захутаны ў сто пледаў на ганку з дубальтоўкай ля ног.
- Пакуль я бегаў па фатаапарт і запраўляўся ў прыбіральні, яна так і заснула ў лужыне сваіх ваніт, уяўляеш? І які пасля гэтага сэкс? Пякучы переапіхон! Ага! Усё ж такі трэба было узбадзёрыць яе вітамінам. Як ты думаеш, Мары?
Віктор натужліва цягне здзервянелае цела з новенькай лядоўні:
 - Якая ж ты халодная і цяжкая! Скраў, сфатаграфаваў, вярнуў! Такое вось у мяне цяпер правіла. Трэба цябе трохі адагрэць, - праенчыў Віктор і прысеў адпачыць на пыльны ложак. Скрозь жалюзі прабівалася безуважлівая раніца.
Гарачы струмень збірае сінюю скуру ў кучу. Яе рудыя валасы - прамасленае пакулле, яе саскі буямі тырчаць над вадой.
- Простае і зразумелае правіла! – мармытаў Віктор, - падвозіў Хелену і,- ааа, - аж падскочыў, - ты ж не ведаеш пра Хелену! Да нічога выдатнага, але ўсё ж такі д’ябл, а не дзяўчына! І чаго ты на мяне так глядзіш? А? Рэўнуеш! О ко ко, якая! - Віктор разагнуў адубелы указальны палец, імітуя пісклявы голас Мары, пагразіў ім сабе, - Віктор, гарбатая ты блядзь, я ад цябе сыду нахер! - Ну, ну, ну, Мары, ты ведаеш, я не такі. Што? Сыйдзеш? Ды ні куды ты не сыдзеш, зразумела?! - Віктор уляпіў аплявуху, так, што далонь пачала пульсаваць ад болю. - Ах ты, курва! - Заскочыў у ванну і чэрпая чаравікамі ваду прыняўся таптаць лялечны труп. - Ты што, у канец звар’яцела? А? - прыгаворваў Віктор, пырская ў твар сліной.
Запаліў, пахадзіў па пакоі.
- Нават пасля смерці гэта сьцерва мяне даводзіць.
Вярнуўся да Мары:
- Добра, згодзен, я перабраў крыху, - прысеў побач на падлогу. - Ты сама вінаватая! Рука да гэтуль пульсуе, во, паглядзі, ажно пасінела! Ну, хопіць мыцца, вылазь а то зусім паразмякаеш, - ручніком старанна выцер пахвіну. - Перастань ужо дзьмуцца. Я табе сукенку куплю, як ты любіш.
Затыхаючыся, Віктор закінуў Мары на ложак. Шаптаў ёй на вуха:
- Чырвоную, ці не, лепей чорную! Заўтра ж паеду ў Дэстор, хочаш? Мм? Канешна хочаш! Я ведаю.
Прачнуўся Віктор апоўначы.
- Ізноў газавы напад? - пазяхнуў, пацягнуўся, і выйшаў на кухню. Малако халоднымі бруямі марозіла глытку. –Што ты ясі Мары? - Вярнуўся да ложка, абцягнуў коўдру. – Хай сабе і так, хай сабе ты дрэнна пахнеш, з цябе ўвесь час цячэ размарожаная сперма, ну і што? Затое сэкс заўсёды шыкоўны! Вось і зараз ты абгадзіла мамчын ложык! Ай яй яй, сяброўка. Віктор прайшоўся па пакоі, размахвая рукамі на манер герояў рэкламных ролікаў:
- Так! Скажаце Вы! Нас 99%! Нас большасць! Мы абіраем "Side-by-side" і шокавая замарозка! -Спыніўся, паглядзеў на распухлае цела, - ці ўсё ж пара цябе на свежае паветра? Захрумсталі жалюзі. Гэты стары алкаш маразматык, так і сядзіць на сваім ганку са стрэльбай. Каго ён там чакае? Ці можа ён ужо здох? Віктор прыглядзеўся.
- Не, ты глядзі, паварушыўся. Ну, чуеш Марыаннна, - уздымая падбародак, з пафасам заспяваў Віктор, - я з табой яшчэ пажыву, нейкі час! Так што цешся, цябе зноў чакае бадзёрая атмасфера, "Side-by-side" і, вядома ж, шокавая замарозка!
Віктор зачыніў дзверы лядоўні, пасля накінуў зялёную куртку і выйшаў.
“Два, Тры, Чатыры, Пяць, Шэсць. - Мігатлівае святло лямпы ў тэлефоннай будцы выхапіла нумар Хелены. - Сем, - працягваў лічыць гудкі Віктор”.
- Вы патэлефанавалі да…
- Ну курва! Вазьмі трубку! Вазьмі трубку! - Віктор выбіваў з аўтамата іскры, - Даваайй!
“Два, Тры, Чатыры, Пяць, нууу, Шэсць, Сем”.
- Вы патэлефанавалі Дарэнам, пакіньце Вашае...
-Ааа, - вырваў слухаўку з провадам і шпурнуў яе ў шкло. - Ну і хер з табой! - шалеў Віктор, але фотку не парваў. - Я цябе сам знайду! - Крычаў аўтамату. - Чуеш, сучка, Сам!
***
На прыканцы верасня неяк зусім пахаладала. З радыё ліліся несуцяшальныя прагнозы на сапраўды халодную восень і хуткую зіму. Паток спыншчыкаў амаль вычарпаўся, за рэдкім выключэннем здаралася вычапіць якую-небудзь мурзілу і то настолькі жаласную, што, нават, жаданне паляваць змяркала.
Змусіўшы на пачатку жніўня, Віктор адважыўся паехаць у Акадэмгарадок, дзе павінна была жыць Хелена.
“Першыя часы круціўся ля хаты, - Віктор уздыхнуў, - пасля засынаў у машыне, чакаў святла ў вокнах. А адной раніцай на лужку з'явілася шыльда аб продажы. Сталі мітусіць агенты па нерухомасці, сямейныя пары са сваімі вырадкамі ў брудных пялюшках. Даследчы цэнтр ці то расфармавалі за адсутнасцю фінансавання, ці то прычынілі да наступнага года - незразумела. Пульхная дзяўчына на рэсэпшэне пра супрацоўнікаў пад прозвішчам Даран нічога не ведала. З'ехала яна ў верасне, адкруціўшы пару тыдняў марафона на жорсткай кіслаце, і ў выніку пазбавілася часткі вуха. Была аттрахана і збіта к сваёй жа радасці і асалодзе. Апынулася поўнай псіхапаткай, закахалася ў маю каралеву Мары, мела звычку пасля рейваў бавіцца з ёй у лядоўні. Што б прывесці яе свядомасць у пачуццё прыйшлося адрэзаць ёй кавалачак вуха. Няхай думае, што мае дачыненне да Ван Гога. Но штосьці ў ёй было не тое. Нават так: Мадлен была зусім не тое! Не гледзячы, нават, што павіселі мы з ёй выдатна!”
***
“Усё ж я ведаю, што было не так, - думаў Віктор, папыхвая цыгарэткай, едучы па дарозе на Дэстор. - Не папаляваць з ёй, не папаляваць на яе! Заб'ецца ў кут і ловіць свае глюкі медыцынскія. На ўсё заўсёды згодна, не пішчыць, не енчыць, не зачароўвае ахвярнасцю ці драпежнасцю. Ну, і што рабіць?”
Віктор выйшаў з машыны.
“Нават мёртвая Мары чыніць драму. Эх Мадлен, Мадлен, гэты эксперымент табе галаву скруціў! Тады я запіаўся на яго, але не пайшоў, паклаў, не да таго было. Мілгрэм яшчэ ў 60-я рабіў. Ды і па што яго нанова праводзіць? І так усё зразумела. Людзі ёсць людзі, яны не змяняюцца, і ўсе іх інтарэсы ў вобласці тлушчавых зморшчын. - Піхая каляску па бясконцых шэрагах харчовага паверху Дэстора, абураўся Віктор. - Нет жа ж, упіраецца, - 100% настаўнікаў забілі сваіх вучняў! Уяўляеш Віктор! - Гэта кажа яна мне, седзячы ў лядоўні з маёй мёртвай сяброўкай! - 100%! Ну не па-сапраўднаму, канешна, забілі, але насамрэч! - Што вы кажаце Мадлен?! І колькіх мы прынеслі ў ахвяру дзеля нашай агульнай карысці?! … "Ён так пісаў вершы, што з глузду з'ехаў! Ён быў добры чалавек, але ў яго няма бізнэс ідэі. Ёсць пра што шкадаваць!" Ха!”
Віктор вёў рукой па шэрагу апакаваных залацістых платак.
“ І ўсё гэта дзеля светлага, светлага, светлага… Мадлен, Вам тэрмінова трэба ўгледзецца ў электроннапромневы экран! А лепш…, як жа яго? "Нашае жыццё беззваротна змешчана ў рамкі паскоранай смерці, у бесстароннім яе адцягванні". Відавочна, сістэма канфіскоўвае права на смерць, адмаўляе ў ёй чалавеку, ператвараючы яго ў раба, пакідаючы яму толькі права на працу, выракаючы на бясконцае зневажэнне - жыць у працы. Улада не карае смерцю, а, наадварот, пакідае жыццё рабу, які не мае права яго аддаць”.
Віктор, чытаў склад. - Платкі цукровыя ў шакаладнай паліўцы, вугляводы - 60гр/100гр, - зашмат! Падыйдзе. Пачак акуратна лёг паміж бутэлькай віна і кавалкам сыра ў глыбокай кішэні. Віктор майстэрскі прыладзіў яе да падшэўкі, так, што ніхто не мог яго ўлічыць у крадзяжы.
- Вось! Шоплифтынг, а я ўжо і забыўся! Далей кансерваваная фасоль. - Віктор падпіхнуў каляску. - Шчыра кажучы, іншай альтэрнатывы няма, - працягнуў Віктор. - Захоўвая сваё жыццё, немагчыма скасаваць сістэму, скасаваць уладу. Адзіная магчымасць - аддаць яго, адказвая на адтэрмінаваную смерць, смерцю неадкладнай! Тэрарызм апраўданы. Захоп самалёта - патрабаванне неадкладнага сімвалічнага адказу сістэмы і праз гэта яе смерці. Тэрарызм - жэст, калі раб ізноў ставіць на кон сваю смерць. Гвалтоўная смерць усё змяняе, павольная, адтэрмінаваная не змяняе нічога. Раб застаецца ў палоне дыялектыкі гаспадара, яго павольная смерць ці знемоглае жыццё, існуе дзеля бясконцага ўзнаўлення прыгнёта! Так! - Віктор расціснуў пальцы, слоік фасолі, нібыта ў завяршальным акце, ўрачыста загрымеў аб металічныя дубцы кошыка.
***
- Так, трэба чорная сукенка, так, правільна. - Усмешлівы прадавец, гатовы цябе аблізаць. Дарэчы, як звычайна. Так хочацца, на ўсе яе прапановы адказваць “а яшчэ! А яшчэ! Не, не тое і гэта не тое! А яшчэ!”
- Памер?
- О, халера! Памер, які ў Мары памер? Прынамсі, зараз. Яна злёгку паправілася з-за штодзённага перападу тэмператур, ну і з-за салодкага вядома, а можа і з прычын гніення, хіхі, - мімаволі вырвалася ў Віктора. - Але абяцаў жа купіць, а то, што мне ёй сказаць? Прабач, я не ведаў твойго памера? Гэта будзе скандал! Пекла! На тыдзень! І ніякага сэксу. Памер, памер…
Поруч касы, перабірая зашпількі, стаяла дзяўчына. Светлавалосая, вузкі тонкі нос і скептычна надзьмутыя вусны, цесныя порткі тыркусовага колеру, шво раўнютка дзеліць піську на дзве долькі. “А можа, - мільганула думка ў Віктора, - можа Хелена? Не, куды ёй! Яна больш падобна на дэрыжабль!”
- Так які Вам памер? - Прадавец мякка вырвала Віктора з параўнанняў.
- А вось такі, як у дзяўчыны. - Віктор, нібы смоўш, мяккі і летуценны. - Вы не маглі б сказаць свой памер. - Заўважыўшы разгубленасць у вачах незнаёмкі, адразу патлумачыў. - Не, не, я сукенку падбіраю сяброўцы, але не ведаю памеру. Яна стройная, як і Вы, толькі можа сварыцца трохі больш. - Віктор сарамліва ўсміхнуўся.
- Сорак шосты павялічаны, - павольна адказала дзяўчына.
- Віктор,- працягнуў далонь для поціску.
- Джулія, вельмі прыемна.
- А дзе ж Ваш спадарожнік? Вы адна прыехалі?
- Гэй? Містар!? Вы бярэце сукенку?
- Ды бяру, дзве чорных сорак шостага павялічанага, а не, мабыць, аду чырвоную. Так, сапраўды, чорную і чырвоную.
- Спадарожнік з дзецьмі дома застаўся.
- Ммм! – пакруціў Віктор галавой, - які малайца! Мы, вось, таксама думалі з сяброўкай завесці дзетак, але ведаеш, яна ў мяне вельмі ўражлівая, мг, - кіўнуў Віктор, - сусед – алкаш нэрвуе яе ўвесь час, ну і сварлівая трошкі, я ўжо гэта казаў, - Віктор збянтэжана ўсміхнуўся, - скандал замест сняданку абеду і вячэры. Вось падарую ёй сукенку.
Джулія з высілкам пхала перад сабой поўную каляску здабыткаў.
- Ну, прыемна было пазнаёміцца Віктор, мне трэба яшчэ на трэці паверх, можа, яшчэ ўбачымся.
-Так, да спаткання Джулія.
***
“Прыемна было пазнаёміцца Віктор! Ах ты ко-ко-ко! Кола выдала шыпячы гук. Лязо нажа з цяжкасцю выйшла з покрыўкі. - Зараз другое. На стаянцы толькі тры аўтамабіля: мой, яе і пікап нейкага мужычка з плакатам голай дзяўчыны. Відавочна, не ў яе гусце. Ну, будзем спадзявацца, што так. Для персанала стаянка асобная. Прыемна было пазнаёміцца Віктор! - перадражніў Джулію і хуценька вярнуўся ў Дестор. - Паглядзім, як ты без Віктора даедзеш”.
- Джулія! Ізноў Вы. Штосьці здарылася? Во скаты, колы пракалолі! Трэба паклікаць ахову ці паліцыю. Ну, з такімі вялізкамі да вечара мужа чакаць будзеш, змерзнеш! Ды і паліцыю, ўласна,
таксама. - Віктор, знарочыста накіраваўся да машыны. Загрузіў пакупкі. І праз хвілін пяць пад'ехаў да Джуліі. - Ведаеш Джулія, давай я падвязу, табе не далёка? Паўгадзіны? Ды дробязі! Мне па дарозе.
Віктор адчыніў багажнік для Джуліі, сам дастаў са схоўка скотч.
***
- А ведаеш, Джулія, ты мне чымсьці спадабалася, ці нагадала каго, я, нават, не ведаю. Галава баліць? Ну, нічога. - Віктор, раздушыў камяк какаіну. - Вось курва! - Машыну страсянула, палова ссыпалася на падлогу! Ад трасяніны Джулія, застагнала! Рукі і ногі шчыльна скаваныя скотчам. Віктор зрабіў вялікі ўдых, кончык языка замер.
- А ведаеш, Джулія, я ўспомніў Хелену! Я таксама руль прытрымваў каленам. Ну і абдалбліся мы тым разам! Але гэта сука, нават, не ўзяла слухаўку! Уяўляеш? - Віктор шпурнуў у Джулію зацёрты фатаздымак. - Во дурань,- засмяяўся Віктор, пляская далонямі аб руль. - Я тады сабе правіла прыдумаў. - Пабачыўшы здымак Джулія ажывілася. - Ведаеш, якое правіла? Мычыш, там сабе, хехехе! Нічога ты не ведаеш! - Віктор пацёр нос. - Добрае, нават, выдатнае правіла – “Скраў, жыццё - вярнуў жыццё”. ShopLifting іншай катэгорыі - LifeLifting – тэрарызм, можна сказаць! Скраў - вярнуў! Усё проста. Ведаеш, чым адрозніваецца LifeLifting і тэрарызм? Тым, што вярнуў! Няма канчатковага выніку, няма забойства!
Джулія заварушылася.
- Эйэйэй, без фокусаў! - Віктор выцягнуў нож, назірая ў люстэрка задняга выгляду, - а то зараз… Яна прыцішэла. - Так ведаеш, у чым смак правіл? Не? Каб б іх не выконваць!
***
- А вось і наш сусед са стрэльбай, усё гэтак жа сядзіць на ганку! Памашы яму чым-небудзь, усё адно чым, ён глухі і сляпы, або мёртвы. - А ты зусім не пёрка. - Спіной, прыадчыняя дзверы, Віктор увалок скамечаную Джулію ўнутр хаты. – Дарэчы, выдатна будзеш глядзецца ў чырвонай сукенцы. Мая сяброўка занадта шмат есць фасолі, хехехе, сукенка напэўна ёй ужо малая. Пара ёй на паветра. А ты будзеш замест яе!
- Так! Скажаце Вы! Нас 99% нас большасць! "Side-by-side" і шооккавая замарозка!
***
- Усё як ты пажадала, Мары. Чорная сукенка, выглядаеш цудоўна! - Віктор пасадзіў яе на пярэднюю сядушку і зачыніў дзверы аўтамабіля, - Хай гэты вытанчаны шалік схавае твой распухлы тварык, і капялюшык, табе таксама вельмі пасуе. Вярнуся праз хвіліну, захаплю трохі грошай на ўсякі выпадак.
- Ну, мілая паехалі. Не турбуйся, гэты пікап майму суседу ўжо не патрэбен, сляпы, глухі і хрэн ведае што. Куды ён на ім паедзе? Тым больш ён ужо памёр, у сваіх коўдрах. Ведаеш, не пачынай! Так, я цябе таксама вельмі кахаю! Так, але табе ўжо пара. Перспектыва, на мой погляд, добрая. Трэба згаджацца, чуеш? Ты станеш пажыўным экстрактам для дрэў, раслін, можа ежай для дзікіх жывёл. Увогуле, ведай, ты жыла не дарма!
***
Віктор абапёрся а камель хваіны, трохі адсопшыся, усміхнуўся сабе, пахваліў за кемлівасць, пустыя каністры ён пакінуў у салоне аўтамабіля, сляды зацёр па магчымасці, астатняе даробяць восеньскія дажджы і зіма. З-за абрыву валіў густы дым аўтакрэматорыя. Віктор падабраў свой заплечнік:
- Пылай і цемру асвятляй, каханачка – спадзяваначка!
Да хаты вярнуўся толькі пад раніцу, на трасе амаль нікога не было. Але ўсё ж знайшоўся адзін паўночнік - дзіўны хіпі накіроўваўся на поўнач, спазнаваць сябе ў лесе.
- Ну як ты тут. - Віктор адчыніў дзверцы лядоўні. - Вось бачыш, усё ў парадку, галоўнае своечасова разагнуць цябе, ну і ногі, ногі! Паглядзі, у якой яны пазіцыі! Сама ўся скурчаная, як мёртвы багамол! Чуеш, Джулія, я ў цябе ўжо закахаўся, але так рабіць не трэба! А ну! - Віктор наступіў на нагу Джуліі, другую на ўсю моц пацягнуў угару. Суставы паддаліся, хруснулі, але не лопнулі. - Нават яшчэ гнуткая. Паляжы яшчэ з гадзінку, а то адтанеш, крычаць пачнеш, наробіш дурасцяў! А я пакуль гарбаты вып'ю, а потым паглядзім, хто ты і што ты.
***
“Кахаць пад кіслатой - кахаць кожнай клетачкай цела, кожную клетачку цела”. - З гэтай думкай Віктор расцёр прыхаваны кавалачак паперкі па зубах, запіў гарбатай і вярнуўся ў пакой да Джуліі.
- Значыць, Джулія Даран. Псіхатэрапеўт. - Віктор, капаўся ў партманэ, раскідвая крэдыткі па пакоі! З-пад зашпількі выслізнуў маленькі здымачак. На ім дзяўчынка гадоў дзесяці: доўгія пшанічныя валасы, пачуццёва-блакітныя вочы і погляд урачыста-нахабны. Яе абдымае ўсмешлівы мужчына - хутчэй за ўсё яе бацька - ружовы гольф, белы каўнерык, на гладка выгаленай шыі валасатая радзімка, зморшчыны вакол млявых блакітных вачэй, - ну проста Іісус! - з'едліва ўсміхнуўся Віктор, перавярнуў здымак.
На звароце надпіс: “Патрыс і Хелена 2001г”.
Віктора кінула ў пот.
- Ах ты, халера, - прашаптаў Віктор, углядзеўся ў тварык дзяўчынкі. Словы заблыталіся ў горле, ператварыліся ў велізарны, не праглынальны ком. - Хелена?
- Да ты ж яе Маці. Джулія! Ты ж яе маці! І што ж мне зараз….? - Віктор кінуўся да лядоўні. - Ды што за...?
Цела Джуліі выпала замарожаным пластом мяса.
-Ах ты халера, - знямела, варушыў вуснамі Віктор,- Як так? Якога д'ябла? Якога д'ябла? Якогад'яблаякогад'яблаякогад'ябла!? - Сагнуўшыся, малаціў кулакамі па каленах і кідаўся па хаце ў істэрыцы. Вытрыбушыў торбу Джуліі, вывярнуў жоўтыя кішэні яе плашча. - Якога хера, ты мне адразу не сказала? - калаціў на ўсе жылы маналітнае цела, - адрас! Адрас! Адрас! Дзе ты жывеш? – Крычаў Віктор
***
- Брык Роут! Брык Роуттт! Гадзіна язды! Гадзіна! Брык Роут. Брык Роут. 85, 85. - Паўтараў амаль у непрытомнасці Віктор і душыў педаль акселератара што моцы. - Дааввааййй калымага, ну ж! Давай! - то крычаў зрываючы голас, то смяяўся плачма.
***
- Правіла! Правіла! Правіла! У мяне было правіла! Разумееш? - На задняй сядушцы ляжыць скручаны скотчам мужчына, на яго піжаме цёмна сінімі ніткамі вышыта імя "Патрыс", вялікая чырвоная лужына павольна ўбіраецца ў бэжавую абіўку крэслаў.
- Зараз для аматараў тэхна, интравертыўны і глыбокі саўнд ад NHKFF, далей трохі прагрессіва: Underworld – Mo Move на радыё "Сома", заставайцеся з намі, - патрэскваў у дынаміку голас вядучага.
- Усё будзе добра! Чуеш! Вазьмі, вазьмі, ну! Вазьмі! - Крычыць Віктор. Дрыготкія пальцы раскручваюць кулон на шыі. - Кокі, …кокі, … гэта кокі.
- Усё будзе як раней, памятаеш?! Па дарозе на Сатыё! Ну, успомні. Усё будзе добра. Галоўнае знайшоў! Знайшоў! Знайшоў! Цябе! Разумееш?!
Ліпкі пот скубе вочы, размывае контуры дарогі:
- Глядзі! - Віктор спрабуе прытрымаць каленкай руль, але хуткасць занадта вялікая, і з люстэрка бязлітасна сыплюцца снегам апошнія драбінкі парашка. Побач, папыхвая цыгарэтай, моўчкі, сядзіць Хелена. Яе крэмавыя вусны - разкрой чырвонай плоці, аголеныя косткі зубоў - цынічная ўсмешка лайфлифтера. Наперадзе зіма.
1537

поделиться